VIII Міжнародны пленэр ганчароў

Адкрыццё мерапрыемства адбылося ў вёсцы Гарадная 28 ліпеня, а працягнецца пленэр да 3 жніўня.

За гэты час запланаваны майстар-класы, практычная работа па вырабе аўтарскіх твораў з гліны, экскурсійная праграма.

Кульмінацыяй стане свята вёскі «Гараднянскі кірмаш», якое адбудзецца 3 жніўня ў 14.00.
Запрашаем! Далучайцеся!